Ураган у Беларусі і вяртанне беларускіх вайскоўцаў з Казахстану. Галоўнае за 14 студзеня

«Белсат» падводзіць вынікі пятніцы, 14 студзеня, і расказвае пра галоўныя падзеі дня.

У Беларусі прайшоў ураган, абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі

Сіноптыкі абвясцілі на 14 студзеня штармавое папярэджанне, вецер дасягаў парываў да 25-27 м/c.

Усяго паводле звестак МНС пацярпелі населеныя пункты ў 48 раёнах рэспублікі. Пашкоджаны дахі 93 жылых дамоў, 26 аўтамабіляў пашкоджаны паваленымі дрэвамі і элементамі дахаў. Паводле інфармацыі ад Белэнерга, 879 населеных пунктаў застаюцца без электразабеспячэння, працуюць аварыйныя брыгады.

Наступствы шторму ў Беларусі: падзенне навагодніх ялінак і перакуленыя прыпынкі

Бізнесмену Юрыю Чыжу прад’явілі абвінавачанне

Яго абвінавачваюць па артыкуле аб махлярстве, здзейсненае групай асоб або ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК). Па гэтаму артыкулу бізнесоўцу пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў са штрафам.

Самалёты з беларускімі вайскоўцамі вярнуліся дадому

Беларускі вайскоўцы са складу Калектыўных міратворчых сіл АДКБ вярнуліся ў Беларусь на ваенны аэрадром Мачулішчы. «Вывад беларускіх вайскоўцаў з Рэспублікі Казахстан завершаны», – паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

Дастаўка міратворцаў ажыццяўлялася дзесяццю самалётамі ВКС Расеі.

Часам не да статыстыкі. Навошта ўлады Беларусі ўсё часцей хаваюць дадзеныя і ці можна ім давяраць

Барыс Грызлоў афіцыйна прызначаны амбасадарам у Беларусі

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 14 студзеня падпісаў адпаведны загад, згодна з якім Барыс Грызлоў афіцыйна стаў паслом Расеі ў Беларусі. Грызлоў – былы міністр унутраных спраў, старшыня савету і адзін з заснавальнікаў партыі «Единой России».

У Польшчы пачалі судзіць беларуса, які незаконна пераплыў Буг

У раённым судзе Белай Падляскай пачаўся разгляд справы берасцейца Віталя аб нелегальным пераходзе беларуска-польскай мяжы ў сакавіку 2021 года. Пераплыць Буг мужчына быў вымушаны, ратуючыся ад пераследу ў Беларусі. За час прыбывання ў Польшчы Віталь паспеў атрымаць статус уцекача.

Разгляд справы працягнецца 11 лютага.

У магілёўскіх журналістаў прайшлі ператрусы

Сёння ранкам з ператрусам прыйшлі да журналіста Барыса Вырвіча, які жыве ў Бялынічах. Таксама сілавікі завіталі да фрылансера-відэааператара Яўгена Глушкова, у якога забралі ўсю тэхніку і не выдалі пратаколу, а затым адвезлі ў РАУС, дзе дапыталі ў крымінальнай справе.

Ператрус адбыўся таксама і ў рэдакцыі магілёўскага парталу 6TV.

«Усе пыталіся пра рэферэндум»: Павел Латушка наведвае Берлін з працоўным візітам

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны