Вынікі пошуку для:

«Свята адзначылі ў файнай кампаніі»: Ірына Слаўнікава даслала ліст з-за кратаў

Зняволеная журналістка Ірына Слаўнікава даслала ліст з-за кратаў ад 6 студзеня, у якім распавядае, як адсвяткавала Новы год у СІЗА. Яна піша, што не губляе аптымізму і пачуваецца добра.

«Вы ведаеце, што тут цяпер вельмі шмат добрых асобаў, таму свята адзначылі ў файнай кампаніі. Спадзяюся, што і вы сустрэлі 2022 у добрым настроі. У лістах прасіла ўсіх адзначаць свята як след. Не варта губляць аптымізму. Мы на ім тут і трымаемся ў асноўным. Вядома, што адчуваем велізарную падтрымку звонку. Таму не стамляюся ўсім дзякаваць і адказваць на лісты.

Калі будзеце мець магчымасць, распавядайце пра тое, што можа сюды трапіць. Вядома, навіны далятаюць, але так рэгулярна, як хацелася бы.

У мяне ўсё добра, улічваючы месца і час. Сябры і знаёмыя клапоцяцца пра мой цяперашні дабрабыт вельмі добра. Перадавайце ўсім добрым людзям прывітанне і падзяку за дапамогу і падтрымку!»

Ліст ад Ірыны Слаўнікавай ад 6 студзеня 2022 года. Фота: Белсат
Ліст ад Ірыны Слаўнікавай ад 6 студзеня 2022 года. Фота: Белсат

Нагадаем, журналістку Ірыну Слаўнікаву разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце 30 кастрычніка, адразу пасля вяртання з адпачынку. Першы раз ім абодвум прысудзілі па 15 содняў адміністратыўнага арышту за захоўванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў», а пасля абвінавацілі ў дробным хуліганстве і адправілі яшчэ на 15 содняў.

26 лістапада стала вядома, што Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Ірыну Слаўнікаву палітзняволенай і патрабуюць адпусціць яе.

Падтрымаць Ірыну можна лістом ці тэлеграмай: СІЗА № 1, 220030 Менск, Валадарскага 2, Слаўнікавай Ірыне Аляксандраўне.

«Прызначылі адказнай за добры настрой». Ірына Слаўнікава распавяла пра перабыванне ў СІЗА

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны