Слава Камісаранка распавёў, што КДБ абвесціў яго ў вышук

Слава Камісаранка падчас выступу ў Кіеве. Скрыншот відэа: youtube\Слава Комиссаренко

Стэндап-коміку Славу Камісаранку напісаў невядомы, што сілавікі могуць яго вывезці ў Беларусь.

«Ведаеце, як я правёў святы? Мяне ў вышук абвесціў КДБ», – так працягвае Слава свой выступ у Кіеве.

Паводле коміка, невядомы сказаў яму пра імавернасць таго, што артыста выкрадуць у Расеі і гвалтоўна перавязуць на тэрыторыю Беларусі.

«Як быць асцярожным? Нібыта я збіраюся несці гарачую гарбату, а не ад КДБ уцякаць», – заўважыў Камісаранка.

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны