Вынікі пошуку для:

Палітвязня Зміцера Шчурко асудзілі да 2,5 гадоў калоніі. Раней яго судзілі за знойдзеную рацыю амапаўца

Палітвязня Зміцера Шчурко асудзілі па трох артыкулах крымінальнага кодэксу да 2,5 гадоў пазбаўлення волі і штрафу 50 базавых велічыняў. Такое рашэння прыняў суддзя Маскоўскага раёну Берасця Яўген Брэган.

Дзмітрый Шчурко. Фота: «Белсат»

Больш за год таму палітвязня Шчурко асудзілі да двух гадоў«хатняй хіміі» за тое, што ён скраў рацыю ў амапаўца. Хаця сам 35-гадовы Шчурко казаў, што нічога не краў, проста падняў рацыю, якая ляжала на зямлі.

Інцыдэнт адбыўся 20 верасня 2020 года ў Берасці. У гэты час на рагу вуліц Савецкай і Гогаля сабраліся ўдзельнікі акцыі пратэсту. Да іх пад’ехаў мікрааўтобус з сілавікамі, пачаліся затрыманні. Па версіі абвінавачвання, мужчына дастаў з падсумкі бронекамізэлькі аднаго з міліцыянтаў іх радыёстанцыю. Выкрадзеную рацыю ён прынёс дадому. Праз дзень яго выклікалі ў аддзяленне міліцыі, дзе ён вярнуў абсталяванне. Ва УУС шкоду ацанілі ў 890 рублёў.

Берасцеец вінаватым сябе не прызнаў. Паводле яго, ён падняў рацыю, якая ляжала на зямлі. На вуліцы Шчурко падабраў рацыю для таго, каб выкарыстоўваць у якасці доказу злачынстваў невядомых, якія затрымлівалі мірных дэманстрантаў.

10 верасня 2021 году Шчурко зноў затрымалі, памясцілі ў ІЧУ Берасця, але пазней выпусцілі, каб 9 лістапада зноў затрымаць. Гэта зрабіў ГУБАЗІК, і прымусіў мужчыну здымацца ў пакаяльным відэа, пасля чаго Зміцер аказаўся ў СІЗА№7, дзе знаходзіцца да сёння. На яго завялі тры крымінальных справы: 188 (Паклёп), 368 (Абраза прэзідэнта) і 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). У выніку 13 студзеня Яўген Брэган, суддзя, які вынес найбольшую колькасць палітычных судовых прысудаў, зачытаў такія жа прысуд, як і патрабавалі следчыя Віктар Шулькін і Таццяна Цыбуля.

Нагадаем, у Шчурко двое непаўнагадовых дзяцей.

У Берасці 2 гадамі пакаралі мужчыну, які падняў з зямлі міліцэйскую рацыю

АЛ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны