Вынікі пошуку для:

Марыя Калеснікава плануе атрымаць яшчэ адну вышэйшую адукацыю ў калоніі

Марыя Калеснікава, прадстаўніца штабу Віктара Бабарыкі, на сустрэчы Святланы Ціханоўскай з жыхарамі Барысава. 23 ліпеня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Бацька Марыі Калеснікавай распавёў, што яна цяпер праходзіць медычны агляд і пакуль застаецца на каранціне Гомельскай калоніі, паведамляе «Народная воля».

Аляксандр Калеснікаў паведаміў, што сустрэчы з дачкою будуць дазволеныя ў выпадку, калі ў дачыненні яе не будзе заўваг з боку адміністрацыі.

Акрамя таго, у палітычнай зняволенай ёсць планы на час, які яна вымушана праводзіць за кратамі.

«Калонія заключыла дамовы з дзвюма расейскімі ВНУ. Машу гэта зацікавіла, хаця навучанне і на платнай аснове. Хутчэй за ўсё, яе цікавяць псіхалогія ці эканоміка», – распавёў Аляксандр Калеснікаў.

Суд пакінуў у сіле прысуды Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку

1 снежня каманда Віктара Бабарыкі, экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі, паведаміла, куды перавялі адну з лідарак штабу Марыю Калеснікаву.

«Марыя Калеснікава – у жаночай калоніі ў Гомлі. Яна там з 9 студзеня», – гаворыцца ў паведамленні.

Пісаць ёй можна на адрас: ПК № 4, вул. Антошкіна, 3, 246035, г. Гомель.

Марыю Калеснікаву і Максіма Знака абвінавацілі паводле трох артыкулаў: «Змова з мэтаю захопу ўлады», «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання» і «Публічныя заклікі да дзеянняў, што пагражаюць нацыянальнай бяспецы». Менскі абласны суд прызнаў палітычных вязняў вінаватымі і прысудзіў Марыі Калеснікавай 11 гадоў пазбаўлення волі, Максіму Знаку – 10 гадоў.

МГМ, belsat

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны