Экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падаў пазоў у суд і хоча вярнуць сабе статус прэзідэнта


Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, які пасля пратэстаў уцёк у Расею, падаў у Акруговы суд Кіева пазоў супраць Вярхоўнай Рады. Пра гэта паведаміла прадстаўнік Вярхоўнай Рады ў Канстытуцыйным судзе Вольга Саўгіра.

Януковіч патрабуе прызнаць адсутнасць у Вярхоўнай Рады паўнамоцтваў пазбаўляць ягонага звання прэзідэнта іншым спосабам, акрамя як імпічмент.

Віктар Януковіч.
Фота: dilo.net.ua

Вольга Саўгіра паведамляе, што суд ужо адкрыў вытворчасць па гэтай справе і прызначыў яго разгляд у спрошчаным парадку – без выкліку бакоў і правядзення судовага пасяджэння, а «рашэнне суда па гэтаму іску можа быць прынята практычна ў любы момант».

Вярхоўная Рада пазбавіла Віктара Януковіча звання прэзідэнта Украіны шляхам прыняцця 4 лютага 2015 года адпаведнага закона, пасля таго, як ён уцёк з краіны ў Расею пасля пратэстаў.

Канстытуцыйнасць гэтага закона ўжо абскарджвалася, аднак у снежні 2019 года Канстытуцыйны суд Украіны закрыў вядзенне справы па гэтым прадстаўленні, адзначыўшы, што гэтая спрэчка не прававая і носіць палітычны характар, а таму не падсудная суду.

Нагадаем, ва Украіне на Януковіча заведзена некалькі крымінальных спраў, у тым ліку ў дапамозе злачынству, дзяржаўнай здрадзе, вядзенне агрэсіўнай вайны і замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны, што прывяло да гібелі людзей або іншым цяжкім наступствам.

Hавiны
Літва, Латвія і Эстонія папрасілі NATO павялічыць вайсковую прысутнасць, каб стрымаць Расею
2022.01.13 11:08

АД, belsat.eu

Стужка навінаў