Бізнесмену Юрыю Чыжу прад'явілі абвінавачанне. Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў турмы


Бізнесмену Юрыю Чыжу, які калісьці быў набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі, прад’явілі абвінавачанне па артыкуле аб махлярстве, здзейсненае групай асоб або ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК). Пра гэта паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на крыніцу.

Па гэтаму артыкулу бізнесоўцу пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў са штрафам.

Бізнесмен Юрый Чыж.
Фота: Sputnik

Юрый Чыж быў затрымалі вечарам 15 сакавіка мінулага года па вяртанні з Масквы. Разам з Чыжом затрымалі кіраўнікоў некалькіх кампаній, якія засталіся ў бізнесмена пасля разгрому ягонай імперыі. У ліпені 2021-га ягоную кампанію «Трайпл» прызналі банкрутам.

У кастрычніку Суд Цэнтральнага раёну Менску ў закрытым рэжыме разглядзеў скаргі Юрыя Чыжа наконт яго затрымання.

Суддзя Вікторыя Шабуня разглядала скаргі Чыжа адразу на затрыманне, заключэнне пад варту, працяг утрымання пад вартай, хатні арышт і змяшчэнне ў судова-псіхіятрычны экспертны стацыянар. Але тады суд разглядзеў толькі адну скаргу – на заключэнне пад варту, але яе не задаволілі, пакінуўшы бізнесмена пад вартай.

Раней Юрыя Чыжа затрымлівалі ў 2016 годзе па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. Тады справа да суда не дайшла, бо Чыж прызнаў віну і кампенсаваў страты. У верасні таго ж года ён выйшаў на волю.

Аб’ектыў
Лукашэнка патрабуе ад Чыжа вярнуць грошы
2021.09.01 23:09

АД, belsat.eu

Стужка навінаў