Шведская “Мама Му” ажыла ў руках Святланы Бень


Кнігі пра карову Маму Му шведскай аўтаркі Юі Вісландэр, якія заваёўваюць чытацкую аўдыторыю па ўсім свеце, ажылі ў Менску. Лялечны тэатрык Веранікі Фаміной “Лямцавая батлейка” сабраў поўную кнігарню “ЛогвінаЎ”. Гледачамі былі пераважна дзеці, ажыўлялі ж Маму Му і крумкача сама Вераніка Фаміна і Святлана Бень, больш вядомая як вакалістка гурта “Срэбранае вяселле” Бенька.

{movie}Агляд падзеяў культуры (15.05.2013) |right|10694{/movie}

“Дзіцячая шведская літаратура вельмі папулярная, пачынаючы з Астрыд Ліндгрэн, – тлумачыць акторка і мастачка Вераніка Фаміна. – Юя Вісландэр – гэта такі выдатны працяг тых твораў, якія стварала Ліндгрэн”.

На думку акторак, дзяцей у казках пра Маму Му зачароўвае гарэзлівасць і ўсё тое, што адыходзіць ад правілаў.

“Там няма маралізатарства, там няма добрага і злога, – кажа Святлана Бень. – Заўсёды ёсць дзве проста розныя пазіцыі, два розныя або тры розныя светапогляды. Гэта вельмі прыемная філасофія”.

Іншыя тэмы: 66-ы кінафестываль адкрыўся ў Канах. Майкл Болтан выступіў у Менску. Маскоўскі тэатр на Малай Броннай прывёз у беларускую сталіцу тры спектаклі.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў