Беластоцкая філармонія і опера наноў адкрыла беларускага кампазітара Тарасевіча


Незаслужана забыты майстар ізноў загучаў у Беластоку. Урачыста і прыгожа.

У Падляшскай оперы і філармоніі прайшоў першы фестываль імя Яна Тарасевіча – выбітнага падляшскага беларускага кампазітара, піяніста і педагога, нарадзінца Саколкі. Апроч інструментальных ды вакальных твораў Тарасевіча, фестываль прэзентаваў і музейную экспазіцыю, дзе можна было ўбачыць прадметы ягонага побыту, ноты і піяніна.

{movie}Агляд падзеяў культуры (13.05.2013) |right|10668{/movie}

«Я ганаруся тым, што ў нас гэта атрымалася, – хваліцца дырэктар Падляшскай філармоніі ды оперы Рабэрта Скальмоўскі. – Паўтара года цяжкай працы пайшлі на тое, каб угаварыць усіх партнёраў, асабліва з беларускага боку, падрыхтаваць гэтую выставу».

Арганізатары спадзяюцца, што новае гучанне Тарасевіча адкрые шлях для іншых забытых легендаў беларускай музыкі.

Іншыя тэмы: Агенцтва «Bo Promo» правяло чацвёрты фестываль актуальнай беларускай музыкі «Можно!» і запусціла інтэрнэт-радыё. Стэфан Эрыксан завітаў на шведска-беларускую вечарыну памяці паэта Юрыя Гуменюка ў Беластоку. У Менску праходзіць фестываль еўрапейскага кіно і выстава на тэму валанцёрскай працы. Аляксандр Памідораў выступіў перад магілёўцамі.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў