Хто скраў вянок ад апазіцыянераў?


Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет» Уладзімір Сякерка звярнуўся ў міліцыю наконт знікнення вянкоў, ускладзеных апазіцыянерамі 9 траўня да Вечнага агню.

«У Дзень Перамогі мы аддалі даніну памяці і павагі салдатам і афіцэрам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мы прайшлі калонаю і ўсклалі да Вечнага агню вянкі. Таксама да Вечнага агню ўсклалі кветкі і вянкі прадстаўнікі ўлады, розных арганізацыяў. 12 траўня я ўбачыў, што нашыя вянкі нехта прыбраў ці скраў, а ўсе астатнія, ад уладных структураў, – на месцы. Я мяркую, што гэта вандалізм», – растлумачыў Сякерка.

Палітык дадаў, што ацэньвае ўчынак невядомых як здзек з памяці загінулых у баях і як знявагу нашчадкаў, якія праяўляюць павагу да памяці герояў.

МЛ, Алена Германовіч, БелаПАН

Стужка навінаў