У «аматарскай» камандзе Аляксандра Лукашэнкі арганізатары турніру налічылі 10 хакеістаў-прафесіяналаў. Змяніць склад гульцоў у адпаведнасці з патрабаваннем рэгламенту трэнерскі штаб катэгарычна адмовіўся.
Афіцыйны прэс-рэліз КХЛ стаўся адказам на спецрэпартаж «Вельмі хочацца ў фінал», які выйшаў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання. Аўтары «расследавання» прыйшлі да высновы, што дыскваліфікацыя каманды Лукашэнкі – гэта інтрыгі прэзідэнта КХЛ і кіраўніка «Газпрома» Аляксандра Мядзведзева, які раней гуляў за каманду «Невский легион». Менавіта з ёю мелася гуляць каманда Лукашэнкі, аднак КХЛ залічыла ёй тэхнічную паразу ў сувязі з неадпаведнасцю складу дружыны рэгламенту турніру.
КХЛ апублікавала і спіс хакеістаў-прафесіняалаў, якія гулялі за каманду Лукашэнкі на турніры аматараў у Сочы:
Апроч вышэйзгаданых хакеістаў, паводле КХЛ за дружыну «Belarus» гулялі іншыя хакеісты з прафесійных клубаў: форварды Андрэй Асташэвіч, Аляксандр Румо, Уладзімір Кудзін, абаронца Артур Лачаўніек і галкіпер Андрэй Кудзін.
МЛ, belsat.eu