Чаму беларусы не хочуць адпачываць у сваёй краіне?


Напярэдадні сезону не толькі ажыла, але і б’е рэкорды… турыстычная сфера! Пасля значнага заняпаду гэтай галіны падчас крызісу 2011 года, сёлетні сезон адпачынкаў ужо стаў ажыятажным: імкліва расце не толькі попыт, але і разнастайнасць кірункаў абраных падарожжаў. Што ж выбіраюць беларусы?

{movie}Турыстычны бум|right|10639{/movie}

Да сезону адпачынкаў яшчэ цэлы месяц, а тураператары ўжо працуюць у аўральным рэжыме: кліенты набываюць усё, што прапанавана, і… патрабуюць больш!

ЛІЛІЯ КОБЗІК
, «ТУРИЗМ И ОТДЫХ», РЭДАКТАРКА:
“Усё, што прапанавана, – а гэта ў два разы больш, чым у мінулым. І дадаюцца гэтыя новыя кірункі, усё карыстаецца попытам”.

Гэтак, прынамсі на 60 % павялічыўся попыт на аўтобусныя паездкі ды авіяпералёты ў Балгарыю. На 40 % больш сталі набываць тураў у Грэцыю і Чарнагорыю. З-за паляпшэння рэгулярнасці авіязносінаў вырасла цікавасць да Іспаніі. Ёсць рэйс на Марока. Такі ўсплёск турыстычнай актыўнасці за апошнія чатыры гады эксперты тлумачаць зменаю спажывецкіх прыярытэтаў. Замест еўрарамонту і новага аўтамабіля беларусы выбіраюцца ў падарожжы.

МЕНЧУКІ:
“Хутчэй за ўсё, за мяжу. Ёсць думка пра Балгарыю або, можа, Францыю”.
“Заўсёды мара была наведаць Вялікую Брытанію і, спадзяюся, улетку гэтая мара спраўдзіцца”.

Сёння, каб паехаць у тую ж Грэцыю ў 4-зоркавы гатэль, дастаткова аднаго сярэднямесячнага заробку 700 долараў. Некаторыя заможныя беларусы паспяваюць за лета выехаць нават два разы. Айчынная ж сфера паслугаў і турызму такім попытам не карыстаецца.

МЕНЧУКІ:
“Я была на Нарачы, усё было вельмі сумна. Ні кавярні, ні зоны адпачынку”.
“Айчыннае патрабуе яшчэ дапрацоўвання і не дацягвае ўзроўню, за які бяруць грошы”.

А дакладней, так званага ўзроўню dolce vita – за які беларусы гатовыя адстойваць чэргі ў консульскіх аддзелах замежных дыппрадстаўніцтваў.

ЛІЛІЯ КОБЗІК
, «ТУРИЗМ И ОТДЫХ», РЭДАКТАРКА:
“Беларусы – шмат хто плануе паездкі з Каўнасу, Варшавы, Вільні. І візавыя праблемы такія, што ў нас няма амбасадаў. У нас незалежная дзяржава, але не мае паловы прадстаўніцтваў краінаў, з якімі беларусы маюць стасункі моцныя”.

Замест таго, каб спакушаць суайчыннікаў даступнасцю прапановаў, айчынная інфраструктура адпужвае іх мізэрнаю якасцю і дарагоўляю. І хоць палітычны клімат не спрыяе пашырэнню міжнароднай супрацы, адпачывальнікі наладжваюць яго самі…

Вольга Саўле, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў