На пешаходнай вуліцы Карла Маркса ў Менску адкрыўся фестываль вулічных тэатраў.
Вуліца Карла Маркса – самае сэрца Менску. У цёплы сезон выходныя дні абяцаюць стаць тут больш еўрапейскімі. Ужо другі год запар у суботы і нядзелі па вуліцы будзе забаронены аўтамабільны рух, а неабачліва прыпаркаваны транспартавы сродак стане здабычаю эвакуатара.
{movie}Матэрыял “Аб’ектыву” пра вуліцу Карла Маркса ў Менску|right|10622{/movie}
Цяпер жа на сталічную вуліцу Карла Маркса з’ехаліся вулічныя тэатры з Беларусі, Расеі, Украіны ды Польшчы.
Начальніца Упраўлення культуры Менгарвыканкаму Віталіна Рудзікава паведаміла: гэты міжнародны праект будзе доўжыцца з траўня да верасня, а фінальныя імпрэзы апошнімі днямі верасня падвядуць вынікі ўсяго праекту.
МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН