Менск святкуе Дзень Перамогі. Фотарэпартаж.


У Менску адбываюцца агульнагарадскія гулянні — адкрыццё фестывалю вулічных тэатраў на пешаходнай вуліцы Карла Маркса, паказальныя выступы вайскоўцаў ды творчых калектываў.

У 22.00 афіцыйныя святкаванні завершыць святочны салют. З шасці агнявых пазіцый (парк імя 50-годдзя Перамогі, месца каля вёскі Зацань, аэрапорт Менск-1, тэрыторыя за кальцавой дарогай у раёне Чыжоўскіх могілак, у раёне Навінак і ва Уруччы) будзе дадзена 30 артылерыйскіх залпаў, вышыня феерверкаў складзе ад 200 да 500 метраў. Акрамя сталіцы салют будзе дадзены ва ўсіх абласных цэнтрах краіны і ў Берасцейскай крэпасці.

МЛ, фота belsat.eu

Стужка навінаў