Івонка Сурвіла атрымала медаль брыльянтавага юбілею каралевы Лізаветы II


Цырымонія ўручэння прайшла ў канадскім парламенце. З 1997 года Івонка Сурвіла займае пасаду Прэзідэнта Рады БНР у эміграцыі. На працягу ўсёй сваёй дзейнасці яна заклікае ўсіх беларусаў імкнуцца да дэмакратычных каштоўнасцяў.

Медаль брыльянтавага юбілею каралевы Лізаветы II была заснавана ў 2012 годзе з нагоды святкавання 60-годдзя ўзыхода на трон каралевы.

На невялікай цырымоніі ўганаравання сенатар Райнел Андрайчук казала “Я маю гонар прадставіць гэтую ўзнагароду камусьці, хто зрабіў так шмат, каб пасеяць насенне дэмакратыі ў Беларусі. Магчыма, дэмакратыя не прыйдзе заўтра ў Беларусь, але яна прыйдзе, і ўклад спадарыні Сурвілы вельмі важны ў гэтым працэсе “.

belsat.eu

Стужка навінаў