Ці заслужыў Лукашэнка помнік і які?


Учора кіраўнік краіны падзяліўся з журналістамі меркаваннем, што палітычным дзеячам і ў тым ліку яму самому не варта ставіць помнікаў.

«Я катэгарычна супраць помніку першаму прэзідэнту краіны. Хоць прапановаў было столькі, ляпілі ўжо столькі… Гэта нашая праца, вы трымайце мяне як прэзідэнта, плоціце заробак. Помнік для якога-небудзь дзеяча мусіць быць у мазгах людзей», – цытуе сціплыя словы Лукашэнкі «Інтерфакс».

«У мазгах людзей» першы кіраўнік Беларусі дакладна застанецца надоўга. Але, магчыма, удзячныя грамадзяне і самі ўшануюць Лукашэнку помнікам?

{movie}Ці заслужыў Лукашэнка помнік і які?|right|10589{/movie}

«Белсат» запытаў жыхароў Магілёва: ці заслужыў першы кіраўнік краіны помнік пры жыцці і як бы ён меўся выглядаць?

Падрабязнасці – у відэаапытанні.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў