У Стакгольме адкрыўся музей легендарнай «АBBA». Навіны культуры


У Стакгольме з’явіўся новы абавязковы пункт для наведвання – там адкрыўся музей самага паспяховага шведскага гурта ўсіх часоў – «АBBA».



На адкрыцці прысутнічалі і Ані-Фрыд Лінггстад, і Бэні Андэрсан, і Б’ёрн Ульвэус. Яшчэ адна ўдзельніца – Аґнэта Фэльцкуґ – у гэты час прэзентавала ўласную кружэлку ў Брытаніі. Аднак на тэрыторыі музею адчуваецца, што 30-ці гадоў без «АBBA» нібыта не было. Тут можна пабачыць інструменты легендарнай чацвёркі, іхныя строі ды фатаграфіі.

{movie}Агляд падзеяў культуры (07.05.2013) |right|10577{/movie}

ІНГМАРЫ ГАЛІНГ, КУРАТАРКА ВЫСТАВЫ:

“Мы імкнуліся ўкласці ў музей шмат цяпла, шмат асабістага, усю душу. Больш душы і пачуццяў, чым чагосьці іншага, і я ведаю, што атрымалася: учора сюды прыходзіла Фрыда. Калі яна хадзіла па залах, я заўважыў у ейных вачах слязінку”.

Калі ж адкінуць сентыменты, відаць, што музей атрымаўся надзвычай інтэрактыўным. Пэўнае фартэпіяна падключылі да інструмента ў студыі Бэні Андэрсэна – калі той грае, гэта чуваць і ў музеі. А яшчэ кожны можа аказацца на сцэне побач з «АBBA» – дзякуючы галаграфічнай выяве музыкаў, размешчанай у асобнай зале.

Іншыя тэмы: «Сплін» прэзентаваў у Менску «Абман зроку». Танцавальны фестываль «New Blood» прайшоў у Менску. Брытанская кіназорка Хэлен Мірэн у вобразе каралевы аблаяла геяў і бубначоў.

МЧ, belsat.eu

Стужка навінаў