Кожны профі ўжытковага дызайну мусіць стварыць сваё крэсла! У гэтым перакананыя беларускія дызайнеры, якія прывезлі сваю экспазіцыю ў Вільню – там гэтымі днямі праходзіць найбуйнейшая ў Літве выстава, прысвечаная апошнім навінкам праектавання.
Беларуская экспазіцыя праходзіць пад назваю “poSTOOLat” – тут можна пабачыць і нават прысесці на крэслы на любы густ.
ЗМІЦЕР СУРСКІ, ДЫЗАЙНЕР:
“Мы іх падабралі такім чынам, каб было відаць, як матэрыял і тэхналогія ўплываюць на вобраз і функцыю крэсла”.
Сярод аўтарскай мэблі з Беларусі – вытрыманыя ў актуальным экалагічным трэндзе зэдлікі з упакавальных трубаў і крэсла з металічнага “чорнага квадрату”.
Нашыя дызайнеры бяруць удзел у літоўскім “Тыдні дызайну ў Вільні” чацвёрты раз. Гэтую ж экспазіцыю яшчэ чакае вандроўка на Тыдзень дызайну ў Эстонію.
Іншыя тэмы: “Warner bros.” cвяткуе 90-годдзе. У Санкт-Пецярбурзе адкрылі новую сцэну Марыінскага тэатру.
Мар’яна Чарняева, belsat.eu