Блогер Яўген Ліпковіч: Мне не сорамна перад схаванымі відэакамерамі


Пераможца ў бітве за абястлушчаны кефір і змагар з кнігамі Чаргінца распавядае, што такое мараль і як палкоўнік Кольт зрабіў людзей роўнымі.

«Размова Мацкевіча» з Яўгенам Ліпковічам прысвячалася Сусветнаму дню свабоды прэсы, які адзначаецца 3 траўня. Блогер адразу зазначыў, што ў сваім жыцці кіруецца не законамі, а Божымі запаветамі. Далей высветлілася, што выраб зброі не пярэчыць запаветам, бо яе галоўнае прызначэнне – стрымліваць, а не забіваць: «Палкоўнік Кольт зрабіў усіх людзей роўнымі – інвалідаў у вазочках, слабых жанчын і культурыстаў».

{movie}Яўген Ліпковіч у “Размове Мацкевіча”|right|10526{/movie}

Дзе межы свабоды слова? «У нас ёсць такая штука ў крымінальна-працэсуальным кодэксе – яна называецца «ўнутранае перакананне суддзі». Вось мяне па гэтай справе і судзілі [за спальванне кніг Мікалая Чаргінца – belsat.eu]. То бок унутранае перакананне суддзі, які мог не тлумачыць свайго выраку (я так гэта разумею – можа юрысты мяне выправяць), – яно заснаванае на ягоным светапоглядзе. Вось у яго такі светапогляд, і ён вось так вырашыў – і ўсё, да пабачэння!»

Паводле блогера, тэма таямніцы прыватнага жыцця абвастрылася з развіццём тэхналогіяў: «Калі хтосьці баіцца тэхналогіяў, пачынаюць прыдумваць фокус, які называецца «прыватным жыццём». Трэба жыць так, каб было не сорамна. Мне не сорамна за тое, што я раблю. Не здраджвай жонцы, тады не будзеш баяцца, што нехта табе паставіць камеру. […] Як бы выбралі Оўбаму, калі б ён меў стасункі з прастытуткамі?! Ніколі б не выбралі яго, раскруцілі б гэтую справу».

АК, belsat.eu

Стужка навінаў