Каб стаць сябрамі на «Facebook’у», дастаткова чокнуцца куфлямі з півам


Кампанія «Budweiser» выпусціла піўныя шклянкі «Buddy cups», стукаючыся якімі людзі аўтаматычна становяцца сябрамі ў «Facebook’у». Сюжэт праграмы «Дэвайс».



Праграма «Дэвайс» выходзіць штотыдзень у панядзелкі b пятніцы а 19:15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.

{movie}Праграма “Dевайс” (03.05.2013)|right|10510{/movie}

У дно кожнага кубка ўбудаваны «высокатэхналагічны чып, які забяспечвае кантакт з сацыяльнаю сеткаю», а каб звязаць шклянку з уліковым запісам карыстальніка на «Facebook’у», трэба з дапамогаю ўласнага смартфона счытаць QR-код, надрукаваны на пасудзіне. Калі сяброўства, так бы мовіць, адбылося, на абодвух кубках загараецца чырвоны светлавы дыёд.

На жаль, «Budweiser» не плануе пастаўляць гэтыя кубкі на рынак – толькі на адмысловыя імпрэзы ў рэкламных мэтах.

Апроч гэтага ў выданні: «SPACESHIPTWO» разагрэўся, планетарны ўраган, сонечная крыніца, смартфон «шавеліцца» ды іншае.

КС, belsat.eu

Стужка навінаў