Камунікацыя для беларушчыны. Чаму не атрымліваецца?


Адраджэнне і будаванне нацыі – гэта нашая агульная справа. Кожны беларус можа зрабіць свой унёсак у яе. Праўда, цяпер мы збольшага сварымся пра тое, хто больш зрабіў для Беларусі, хто большы беларус, хто больш шчыры або сумленны, замест таго, каб аб’ядноўваць намаганні ды ўлічваць кожнага. Што адбываецца сёння ў міжбеларускай камунікацыі? Пра гэта ў «Размове Мацкевіча» разважае журналіст і літаратар Сяргей Дубавец.

{movie}Сяргей Дубавец у “Размове Мацкевіча”|right|10466{/movie}

Паводле спадара Дубаўца, не заўсёды было так, што ў двух беларусаў – тры меркаванні. На пачатку ХХ стагоддзя, калі раптам да беларушчыны далучыліся шмат людзей, з’явілася процьма ініцыятываў – тады беларусы не сварыліся, а адбудоўвалі сваю нацыю. Што ж здарылася пасля: адбудавалі, то можна дзяліць?



«Тут яшчэ рэч у тым, што калі выбухнула «Нашаніўскае» адраджэнне, то яно не адчувала на сабе настолькі жорсткага вонкавага прэсінгу. Той жа расейскі царызм быў не гатовы да таго, што яно раптам узнікла і пачало развівацца. Калі ж узмацняецца гэты вонкавы прэсінг, людзі перастаюць дасягаць чагосьці новага. Няма новага тэатру, няма новай газеты, няма новай беларускай царквы ці школы. Спыняецца прырост людзей у гэтым асяродку, людзей становіцца меней, але задачы застаюцца тыя ж самыя»
, – зазначае Сяргей Дубавец.

Пра тое, як гэткая камунікацыя дзеяла ў часы «Майстроўні» ў 80-ыя гады. Чаму беларусы не могуць ці не хочуць аб’яднацца нават для агульнай справы. І ў чым галоўная перашкода для гэткага яднання. Пра ўсё гэта – у «Размове Мацкевіча» з Сяргеем Дубаўцом.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў