Петрыкаў ператварыўся ў Венецыю: ад ганку ўплаў, чаўны замест гандолаў (Фота)


З раёнаў Беларусі, што месцяцца на тэрыторыі Палескай нізіны, зводкі Міністэрства надзвычайных сітуацыяў – нібы франтавыя дэпешы.

Пра новыя падтапленні паведамляюць з Гомельскага, Веткаўскага, Добрушскага, Рэчыцкага, Светлагорскага раёнаў. 25 красавіка ад паводкі пацярпелі 406 падворкаў, 337 жылых дамоў, у якіх жывуць 463 асобы, 8 чалавек былі эвакуяваныя.

Не стаў выключэннем і невялікі горад Петрыкаў, які стаіць на берагах Прыпяці. Пад вадою апынуліся агароды і вуліцы, каля шмат якіх дамоў вада плешча проста каля ганку, папулярныя высокія гумовыя боты і непрамакальныя плашчы хімічнай абароны, лодкі можна, нібы коней у ранейшыя часы, прывязваць каля брамкі.

Мясцовыя жыхары хоць і дзівяцца з цяперашняй высокай вады, да патопу ставяцца па-філасофску – ведаюць, што рана ці позна ўсе рэкі вяртаюцца ў свае берагі.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў