“Маленькі, мы з табою”. Інтэрнаўты ратуюць немаўля з Горадні


Арсенію Сінкелю ўсяго 6 месяцаў. Доўгачаканае дзіця нарадзілася праз 5 гадоў сужэнства бацькоў. Цяпер хлопчыку патрэбная дапамога.

Даведаўшыся, што чакае дзіця, маці Арсенія была на сёмым небе ад шчасця. Ейная радасць была бязмежная, бо зацяжарыць ёй не ўдавалася даволі доўга.

Цяжарнасць працякала складана, але ўсе аналізы былі добрыя, інфекцыяў не выяўлялі. Бацька Арсенія, даведаўшыся, што ў яго будзе сын, плакаў ад шчасця. Праз стан здароўя маці, які значна пагоршыўся, ёй зрабілі штучныя роды. Хлапчук закрычаў адразу ж, але на 40-й хвіліне жыцця здарыўся перапынак у дыханні. Яго перавялі ў палату інтэнсіўнай тэрапіі, падключыўшы да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Калі стан немаўляці пагоршыўся, перавезлі ў Гарадзенскі дзіцячы шпіталь.

На трэція содні ў яго заўважылі спыненне сэрца, адсутнічала дыханне. Стан маленькага быў крытычны, але ён выжыў. У хлопчыка, аднак, выявілі збіранне вадкасці ў мазгах, якое ў любы момант можа перайсці ў ацёк мозгу і шэраг іншых хваробаў, сярод якіх – унутранае кровазліццё шлуначкаў галаўных мазгоў 3-й ступені, субтрафія глядзельнага нерва вачэй і г. д. Праз гэта малы не можа падымаць галоўку, паварочвацца ды сядзець, а ў дадатак, у любы момант можа перастаць бачыць.

Бацькі хлопчыка даведаліся, што практычна ўсе ягоныя хваробы добра лечацца ў дзіцячым узросце, але для гэтага патрэбныя вялікія сродкі, якіх у звычайнай беларускай сям’і няма. Да таго ж дзіцяці патрэбны цэлы комплекс масажаў і адмысловай гімнастыкі, каб захаваць рухомую актыўнасць сугломаў ды перадухіліць атрафію цягліцаў.

У дапамогу бацькам Арсенія на “Гарадзенскім форуме” і ў сацыяльнай сетцы “УКантакце” створаныя адмысловыя допісы з інфармацыяй пра хлопчыка. Беларусы адгукнуліся на просьбу сям’і ды пераводзяць грошы на пададзеныя рахункі.

“Бацькам сілаў і цярплівасці. Маленькі, мы з табою, у цябе абавязкова ўсё будзе добра; галоўнае, каб Маленькі жыў!!! І радаваў бацькоў і нас!!! Заўтра ў банк… Жыві, лялечка!!!”, – пішуць на форуме. Да пачатку красавіка бацькам Арсенія ўдалося сабраць каля 300 долараў і 17 млн беларускіх рублёў, аднак для лячэння ў спецыялізаваным шпіталі ў Нямеччыне гэтага недастаткова.

Дапамагчы Арсенію вы можаце, зрабіўшы ахвяраванне на наступныя рэквізіты:

ААТ «Сберегательный банк» Беларусбанк» філіял 400/146 ААТ«АСБ Беларусбанк». БІК152101 752 г. Горадня, вул. Кабяка 2;

У еўрах: р/рах № 000004, транзітны рахунак № 3819382100047, код валюты 978, субкарэспанд. рахунак № 6101007520008, код 752 на імя Сінкеля Віталя Казіміравіча;

У доларах ЗША: р/рах № 000003, транзітны рахунак № 3819382100047, код валюты 840, субкарэспанд. рахунак № 6101007520008, код 752 на імя Сінкеля Віталя Казіміравіча;

У расейскіх рублях: р/рах. № 000001, транзітны рахунак № 3819382100047, код валюты 643, субкарэспанд. рахунак № 6101007520008, код 752 на імя Сінкеля Віталя Казіміравіча;

У бел. руб: р/рах № 000004, транзітны рахунак № 3819382100034, код валюты 974, субкарэспанд. рахунак № 6100007528346 код 752 на імя Сінкеля Віталя Казіміравіча.

Web Mani

расейскія рублі: R466082012724

долары ЗША: Z392148864669

еўры: Е400526999748

бел. руб: В306778416154

Easy Pay № кашалька 41907801

Магчымы варыянт пералічэння грашовых сродкаў на маб. тэл. МТС +37529-867-27-18

МЯ., belsat.eu

Стужка навінаў