Навукоўцы прыдумалі гарпун, каб лавіць касмічнае смецце


Вакол Зямлі “круціцца” больш за 6 тон тэхнагеннага смецця, якое можа нашкодзіць касмічным апаратам. Пра гэтую і іншыя навінкі ў высокіх тэхналогіях – новы вупуск праграмы “Dэвайс”.

На канферэнцыі ў пытаннях засваення блізкага космасу даследнікі кампаніі «EADS Astrium» прэзентавалі гарпун для вычышчэння арбіты Зямлі ад смецця. Найбуйнейшы вытворца касмічных апаратаў у Еўропе патлумачыў гэткую ініцыятыву як даўно наспелую неабходнасць.

{movie}”Dэвайс” (26.04.13)|right|10407{/movie}

Акрамя спадарожнікаў, вакол Зямлі сёння круціцца каля двух з паловаю тысяч ступеняў ракетаў, парадку трынаццаці тысяч фрагментаў смецця, большых за дзесяць сантыметраў і прыблізна паўмільёна фрагментаў ад аднаго да дзесяці сантыметраў. Менавіта яны могуць нанесці вялікую шкоду дарагім касмічным апаратам і нават прывесці тэхніку ў непрыдатнасць.

Агульная ж маса тэхнагеннага смецця на арбіце Зямлі ацэньваецца на шэсць тысяч тонаў. Праблема забруджання арбіты становіцца ўсё больш сур’ёзнаю. Пакуль жа канцэпт «касмічнага гарпуна» апрабаваны толькі ва ўмовах наземнай лабараторыі, але відавочна: ён знойдзе сваё месца на арбіце.

Акрамя гэтага ў выданні: ракетаноснік, які вяртаецца на стартавы пункт; шматфункцыйны эстэтычны рыкша-скутэр; каляровая электронная кніжка; 3D-сканер.

Кірыл Смяглікаў, АК, belsat.eu

Стужка навінаў