«Паскідалі дзеўкі боты – стала больш вачам работы!»


Менскія мужчыны дзеляцца вясновымі эмоцыямі.

Цёплыя вясновыя дні прымусілі сталічных прыгажунь скінуць цяжкія футры і апрануцца ў лёгкія ўборы, якія радуюць вочы мужчынаў. Тут і там на вуліцах пад спаднічкамі мільгаюць каленкі юных прыгажунь.

Карэспандэнты БелаПАНу вачыма менскіх мужчынаў распавялі пра квітучую вясну жаночай прыгажосці. Усе сустрэтыя на вуліцах прадстаўнікі моцнага полу былі салідарныя ў адным: дзяўчыны ў спадніцах – гэта выдатна!

{movie}Апытанне: якія пачуцці ў вас выклікае кароткая спадніца? |right|10401{/movie}

«У спадніцы бачная ўся краса жанчыны», – дзеляцца сваймі уражаннямі менчукі. «Сексуальна», – кажуць іншыя.

«Дзяўчаты ў спадніцах – гэта заўсёды выдатна. Дзякуй вам, што вы ёсць і што ў вас ёсць спадніцы», – кажуць усцешаныя жыхары сталіцы.

М.Я., belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў