Іншыя беларусы: дворнік, які чытае энцыклікі Яна Паўла ІІ


Пра тое, ці ёсць у Беларусі цікавая і прагрэсіўная моладзь, – у «Размове Жбанкова» з музыкам і прадпрымальнікам Пятром Клюевым.

Госць праграмы, які за свае 23 гады паспеў атрымаць адукацыю ў Аўстрыі ды Італіі, папрацаваць на каталіцкім радыё ў Рыме і выпусціць сольны альбом, пастанавіў для сабе, што будзе жыць на Радзіме. Кажа, што за мяжу ездзіў найперш дзеля таго, каб вывучыць замежныя мовы. Але штодня прынцыпова размаўляе па-беларуску, у чым бачыць частку свайго паклікання. «Калі я буду беларусам у Беларусі, я зраблю яе больш беларускаю», – кажа Пятро. Пачынаць трэба з побытавага ўзроўню, напрыклад, з размовы ў краме.

{movie} “Размова Жбанкова”: Пятро Клюеў пра моладзь і пакліканне|right|10372{/movie}

Паводле яго, важна знайсці сябе і жыць згодна са сваім пакліканнем. Менавіта сваё ён бачыць найперш у музыцы. Большасць людзей у Беларусі не жыве сваім жыццём, яны нават не задумваюцца пра сваё прызначэнне, не шукаюць сябе. Але ёсць і выключэнні. Надарылася герою праграмы праходзіць з энцыклікаю Яна Паўла ІІ пад пахаю паўз дворніка. Той, заўважыўшы кніжку, аклікнуў. Падзяліўся, што яму больш спадабалася іншая энцыкліка гэтага пантыфіка. Завязалася размова. Высветлілася, што дворнік сваё пакліканне бачыць у тым, каб «чысціць гэтую краіну». «Гэта ідэалізм, усе не могуць так жыць, але трэба да гэтага імкнуцца», – падсумаваў аповед Пятро Клюеў.

{movie}Кліп Пятра Клюева (Гарадзенскага) на песню “Каханне”|right|10373{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў