БЭМЗ тлумачыць невыкананне плану


Да нас трапіў фотаздымак дакументу, у якім дырэкцыя Берасцейскага электрамеханічнага заводу тлумачыць загружанасць складоў і адсутнасць прыбытку.

Прычынаў хапае. Нават дэвальвацыя 2011 года паўплывала на цяперашні эканамічны стан прадпрыемства. Сярод не менш істотных прычынаў няўдачы БЭМЗ называе:

– непадпісанне Указу аб фінансаванні Рэспубліканскай праграмы на 2013 год. Гэты прыкры факт адцягнуў тэрміны фінансавання набыцця тэхнікі на некалькі месяцаў;

– крэдыты і пратэрмінаваныя запазычанасці прадпрыемства;

– несезон. Маўляў, прадукцыю БЭМЗ разбіраюць як гарачыя піражкі толькі ўвесну. (Гэты пункт мы і самі, шчыра кажучы, не зразумелі – раім кіраўніцтву прадпрыемства перапісаць або прыбраць яго з тлумачэння: ёсць меркаванне, што ўжо другі месяц вясны сканчаецца)

Але разам з гэтым БЭМЗ супакойвае: у другім квартале 2013 года фінансавая сітуацыя на прадпрыемстве мае нейкім чынам стабілізавацца.

Гэткі дакумент, відавочна, стаўся рэакцыяй на зварот кіраўніка краіны да народу і парламенту, падчас якога Лукашэнка загадаў неадкладна выдаць “канкрэтны вынік у разгружэнні складоў”. Цікава, як будуць даваць тлумачэнні іншыя не менш паспяховыя прадпрыемствы?

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў