Расейская авіябаза ў Беларусі: палітыка ці павышэнне баяздольнасці?


Міністр абароны Расейскай федэрацыі Сяргей Шайгу заявіў, што Масква плануе пабудаваць у нашай краіне авіябазу самалётаў-знішчальнікаў. Крэмль робіць гэты крок, каб “узмацніць абароназдольнасць сваіх беларускіх калегаў і братоў”. У дзве тысячы чатырнаццатым годзе ў межах дамоўленасцяў прэзідэнтаў дзвюх краінаў Расея паставіць у Беларусі чатыры дывізіёны С-300. Трэба прыгадаць яшчэ і стварэнне рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны, якая мае ахоўваць паветраную прастору і межы Саюзнай дзяржавы. А сёлета ў верасні абедзве краіны правядуць стратэгічныя вучэнні ўзброеных сілаў “Захад-2013”.

{movie}Аляксандр Алесін у “Гарачым каментары”|right|10348{/movie}

Тым часам для вайсковага аглядальніка Аляксандра Алесіна нечаканасці ў абвешчання гэткага рашэння не было. Летась адмысловец звяртаў увагу на падзенне баяздольнасці беларускай авіяцыі ды казаў пра магчымасць з’яўлення расейскай авіябазы ў Беларусі.

“Беларусь – гэта перадавы рубеж расейскай абароны, і калі Расея дбае пра абароназдольнасць Беларусі, то толькі ў сваіх інтарэсах. Палітычны інтарэс таксама тут ёсць. Сёння праходзіць саміт Расея–NATO, і я думаю, што гэта жэст у бок Захаду, які паказвае незадаволенасць Расеі палітыкаю ў сферы проціракетнай абароны, як Амерыкі, гэтак і Польшчы ды іншых краінаў NATO”, – зазначае адмысловец.

Вайсковы аглядальнік звяртае ўвагу на тое, што беларуская вайсковая авіяцыя моцна састарэла. Таксама з узбраення знялі бамбавальнікі Су-24, што агулам зменшыла моц беларускіх ВПС на 50 машынаў. Расея ж дбае пра свой заходні абаронны “буфер”.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў