У Беларусі працягнулі школьныя канікулы


Прынята рашэнне працягнуць на тыдзень вясновыя школьныя канікулы ў Беларусі. Пра гэта піша БелТА са спасылкай на Адміністрацыю прэзідэнта.

Міністр адукацыі Ігар Карпенка далажыў Аляксандру Лукашэнку аб сітуацыі, сабраўшы папярэдне думкі і звароты бацькоў вучняў. Канчатковае рашэнне прынята – вакацыі будуць падоўжаныя на тыдзень.

Міністэрства адукацыі інфармуе, што тэрміны вясновых канікул будуць павялічаны на 6 дзён – з 6 па 11 красавіка ўключна. Адукацыйны працэс у чацвёртай чвэрці будзе ажыццяўляцца з 13 красавіка па 30 траўня 2020 года.

Раней рашэнне аб працягу школьных вакацыяў анансаваў асабіста Лукашэнка.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў