Масква падпявала «Ляпісам» па-беларуску


Скокі Міхалка, вада змучаным спёкаю фанам ад Івана Галушкі ды сапраўднае месіва – маскоўскі канцэрт падзякі задаўся.

Гурт трымаў натоўп на ўздыме, толькі часам дазваляючы расслабіцца і крыху сцішыць тэмп. Бел-чырвона-белыя сцягі мільгацелі ў натоўпе і беларускамоўныя тэксты падхопліваліся ў розных кутках залы – не адзін дзясятак суайчыннікаў у гэтую суботу дабраўся да Масквы.

Рэспект-тур «Lyapis Crew» гурт прысвяціў сваім прыхільнікам. Нават канцэртную праграму напалову складалі самыя аматары «Ляпісаў» – праз адмысловае галасаванне на сайце.

Тур акаляе Беларусь, не завітваючы на радзіму. Вялікая колькасць канцэртаў ужо прайшла ці адбудзецца ў Расеі, таксама выступы плануюцца ва Украіне, Польшчы ды Літве.

{movie}Фрагмент выступу “Ляписа Трубецкого” ў Маскве|right|10320{/movie}

Апроч туру, Сяргей Міхалок паабяцаў сустрэчы на музычных фестывалях улетку. Таму сачыце за афішаю, а пакуль глядзіце нашае відэа.

Аліна Радачынская, belsat.eu

Стужка навінаў