Змагары за свабоду - ля рэзідэнцыі прэзідэнта (Фотарэпартаж, дапоўнена)


У Варшаве побач з прэзідэнцкім палацам на Кракаўскім прадмесці прайшоў чарговы канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» («Solidarni z Białorusią»). 1 траўня – глядзіце ў эфіры “Белсату”!

Сёлета канцэртную праграму склалі: гарадзенскі гурт «Дзецюкі» (што называюць «панкамі, натхнёнымі Каліноўскім»), «Izrael» («фундамент польскай сцэны мяшанкі року і рэгі»), выканаўца гіп-гопу Пётр Вэнцлаўскі (Piotr Więcławski – Vienio), саліст вядомага польскага гурта «T-Love» Зыгмунт Сташчык (Zygmunt «Muniek» Staszczyk), Лявон Вольскі і «Крамбамбуля», польскі гурт «Strachy na lachy».

Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» ладзіцца ў Варшаве з 2006 года.

Раней імпрэза была прымеркаваная да «Дня Волі» 25 сакавіка.

Апроч музыкаў у праграму ўключылі выступы вядомых асобаў са свету палітыкі ды культуры – як польскай, гэтак і беларускай. Яны мелі распавесці прысутным пра сітуацыю ў Беларусі.

Рэпер Vinsent напярэдадні канцэрту сказаў у інтэрв’ю “Белсату”, што такія акцыі надзвычай патрэбныя, бо яна – глыток свабоды на фоне карцінак з Беларусі, якія цалкам маглі ілюстраваць раман Джорджа Оруэла “1984”. Гэта і мажлівасць для музыкаў з “чорнага спісу” выйсці да гледача.

А вось пажаданне беларусам ад чальца гурту “Izrael” Уладзімежа Кінёрскага (Włodzimierz Kiniorski): “Я ведаю, шмат каму ў вас падабаецца Лукашэнка, асабліва бабулям, але ж не бабулі павінны дыктаваць, што каму рабіць. Моладзь мусіць узняцца і ўзяць на сябе адказнасць. Хоць воля падабаецца не ўсім”.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў