Зміцер Дашкевіч: Сцэнар Плошчы рыхтуецца


Прадстаўнікі беларускай апазіцыі 24 лістапада збіраюцца выйсці на Кастрычніцкую плошчу, калі Цэнтрвыбаркам не зарэгіструе хаця б аднаго дэмакратычнага кандыдата.

Акцыя мае назву «Сыходзь!». Яе мэта – патрабаваць сыходу з пасады Аляксандра Лукашэнкі, які ёсць нелегітымным прэзідэнтам паводле беларускай Канстытуцыі.

«Перакананы, што большасць апазіцыі да гэтай акцыі далучыцца, бо 24 лістапада, у гадавіну рэферэндуму 1996 г., будзе вядома, ці зарэгістравалі апазіцыйных кандыдатаў і Аляксандра Лукашэнку», – заявіў «Белсату» лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.

Меркаваны час пачатку акцыі – 18.00. Маршрут і фармат будзе выпрацаваны. Калі акцыя адбудзецца, яна стане рэпетыцыяй магчымых пратэстаў 19 снежня. Калі ж Цэнтрвыбаркам зарэгіструе апанентаў Лукашэнкі, арганізатары кампаніі «Сыходзь!» будуць патрабаваць ад уладаў сумленнага і празрыстага падліку галасоў.

belsat.eu

Стужка навінаў