Ложак і магіла беларускага волата як турыстычны брэнд


Краязнаўцы хочуць раскруціць музей самага вялікага чалавека ў свеце Фёдара Махнова на Віцебшчыне, які дагэтуль невядомы турыстам.

Матэрыял з выкарыстаннем шматлікіх архіўных здымкаў пра незвычайнага беларуса падрыхтавала праграма «Рэпартэр». Гэтае і папярэдняе выданні можна паглядзець у закладцы «Нашыя праграмы».

Нарадзінец Віцебшчыны на пачатку ХХ стагоддзя сваім гіганцкім ростам нарабіў такога шуму, што яго ведалі ўва ўсім свеце і з гонарам прымалі ў сябе нават гэткія высокія асобы як Папа Рымскі ды амерыканскі прэзідэнт Тэадор Рузвэлт.

Фёдар Махноў нарадзіўся на хутары непадалёк вёскі Касцюкі пад Віцебскам. І хоць у кнізе рэкордаў Гінэса самым высокім чалавекам Зямлі значыцца амерыканец Робэрт Пэршынг Ўодлаў ростам 272 сантыметры, беларускі волат вырас да 2 метраў 85 сантыметраў.

{movie}”Рэпартэр”: беларускі волат Махноў як турыстычны брэнд|right|10293{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў