Беларускамоўны бразілец у гасцях на «Белсаце»


Патэрсан Франку вывучыў беларускую мову, каб размаўляць з жонкаю.

«Неяк мы гулялі па Нясвіжы, і я падумаў: чаму мы размаўляем не па-беларуску, а па-расейску, на халеру?», – узгадвае ў «Гарачым каментары» бразілец Патэрсан Франку. Жонка госця праграмы паходзіць з Полацку, цяпер яны жывуць у бразільскім горадзе Сальвадор.

Паводле Патэрсана, бразільцы перабываюць у горшай сітуацыі ў параўнанні з беларусамі, бо ўсе размаўляюць па-партугальску, а родная мова забытая. У Беларусі яна пакуль мае статус дзяржаўнай, і гэтым трэба карыстацца.

Бразілец зазначае, што галоўнае – проста пачаць гаварыць: «Цяпер гэта так натуральна, што нават дзіўна з ёю [жонкай – belsat.eu] па-расейску размаўляць». І прызнаецца, што без жонкі нічога б не атрымалася, бо для замежнікаў практычна няма матэрыялаў для вывучэння беларускай мовы. Дый стаўленне людзей магло б быць лепшым: «Калі ў Беларусі сказаў «Дзякуй!», на мяне гэтак ужо паглядзелі!…».

{movie}”Гарачы каментар”: беларускамоўны бразілец Патэрсан Франку|right|10272{/movie}

Патэрсан ведае сем моваў: партугальскую, іспанскую, італьянскаю, ангельскую, расейскую, беларускую, французскую.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў