Новы выбух у ЗША: сотні параненых, сейсмографы зафіксавалі выбух як землятрус


Падчас пажару адбыўся магутны выбух на заводзе ўгнаенняў у горадзе Ўэйкаў (Waco) у Тэхасе. Выбуховая хваля знішчыла дзясяткі жылых дамоў. Загінулі не менш як 15 асобаў, параненых – больш за сотню. Колькасць ахвяраў можа вырасці, некаторыя медыі паведамляюць пра дзясяткі загінулых.

{movie}Момант выбуху.|right|10265{/movie}

Выбух адбыўся пасля таго, як пажарныя пачалі гасіць полымя. Прычыны пажару пакуль невядомыя.

Выбух на фабрыцы быў такой магутнасці, што сейсмографы зафіксавалі яго як землятрус магутнасцю 2 балы паводле шкалы Рыхтэра. Паводле папярэдняй інфармацыі, знішчаныя каля 60 навакольных дамоў, у тым ліку пашкоджаная школа і дом састарэлых.

Губернатар штату Рык Пэры (Rick Perry) заявіў, што мабілізаваныя ўсе сілы дзеля таго, каб выратаваць людзей і дапамагчы мясцовым уладам у ліквідацыі наступстваў выбуху.

М.Л.. belsat.eu

Стужка навінаў