Відэаролік, зняты відэарэгістратарам, узбударажыў інтэрнэт: на ім бачна, як машына валачэ па асфальце дзяўчыну. Паводле афіцыйнае інфармацыі, яна сама выпадкова зачапілася за аўта вопраткаю.
Інцыдэнт здарыўся ў Алматы 6 сакавіка, але відэа апублікаванае толькі цяпер. На запісе бачна, як аўта з прычэпленаю дзяўчынаю выязджае на дарогу, а за ім гоняцца міліцыянты. Аўта спынілі, кіроўцу затрымалі.
Як паведамляе партал «Zakon.kz», перад інцыдэнтам хлопец з дзяўчынаю сварыліся, потым хлопец сеў у аўта і паехаў. Дзяўчына пабегла за ім, «але, магчыма, упала і зачапілася вопраткаю за бампер», – зазначае партал. Кіроўца працягнуў дзяўчыну за аўтам каля 10 метраў.
Паводле праваахоўнікаў, кіроўца сам патэлефанаваў у паліцыю. У пастарунку ён даў тлумачэнні, а дзяўчына не стала падаваць заявы.
М.Л., belsat.eu