Беларуска крышыць камяні, каб зрабіць іконы


Чаму старажытныя фрэскі ды абразы захоўваюць сваю першапачатковую яскравасць, а колеры на іх пераліваюцца, як россып каштоўных камянёў? Увесь сакрэт – прадказальна – у прыродных уласцівасцях матэрыялаў. У гэтых самых камянях. У Расейскім культурным цэнтры ў Вільні адкрылася выстава ўнікальных беларускіх іконаў Алены Гордан.

{movie}Агляд падзеяў культуры (16.04.2013) |right|10234{/movie}

Гэта – не старажытныя іконы, а зусім свежыя, сучасныя працы. Тэхніка жывапісу “мінеральны россып” злучае мастацтва і гемалогію. Аднак іконы Алены Гордан выкананыя ва ўнікальнай, аўтарскай тэхналогіі. Мастачка стварае пано з каменнай крошкі, кожны раз адкрываючы ў мінералах і напаўкаштоўных камянях новыя якасці ды ўдасканальваючы падыходы да іх апрацоўвання. Здробненыя і прасеяныя самацветы замацоўваюцца на белым мармуры, стварэнне аднаго такога твору займае некалькі месяцаў. Некаторыя працы тут зусім новыя і перажываюць сваю галерэйную прэм’еру.

“Гэтыя іконы асвечаныя, – тлумачыць куратарка выставы Алена Каніцкая. – Яны сапраўды могуць быць у келейнай прасторы. Яны могуць захоўвацца дома, з імі можна камунікаваць, як з сакральнымі прадметамі. З іншага боку, мы ж сёння бачым іх у нас, у культурным цэнтры, і тут яны ўяўляюць з сябе прадметы мастацтва”.

Іншыя тэмы: Шагалава бачанне і прачытанне Гамэравай “Адысеі” на выставе ў Маскоўскім музеі сучаснага мастацтва. Канцэрт Кадзумі Ўатанабэ, Джэфа Бэрліна і Арац’ё Эрнандэса ў Менску.

А.Д., belsat.eu

Стужка навінаў