Наталля Радзіна на волі


Журналістку выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Як паведаміла Наталля Радзіна, ёй таксама паставілі ўмову з’ехаць у Кобрын, па месцу яе прапіскі. Маўляў, знаходзіцца ў Менску ёй забаронена.
Наталля Радзіна таксама распавяла, што некаторы час знаходзілася ў адной камеры з Ірынай Халіп, але потым яе перавялі ў камеру, дзе сядзелі зняволеные па эканамічных злачынствах. Зняволеныя ў СІЗА знаходзіліся ў поўнай інфармацыйнай блакадзе, таму Радзіна не ведае, што ў гэтыя дні адбывалася ў краіне.
Аб тым, што яе вызваляць Наталлі Радзінай паведамілі сёння апоўдні, аднак адпусцілі амаль у палове дзясятай увечары. З чым звязана рашэнне аб яе вызваленні, Наталля Радзіна не ведае.
belsat.eu
Стужка навінаў