«Экстрэмісцкі» фотаальбом: забароненыя здымкі


Якія канкрэтна здымкі у фотаальбоме «Прэс-фота Беларусі–2011», паводле гарадзенскіх «экспертаў» ад ідэалогіі, зневажаюць нацыянальны гонар і годнасць беларусаў?

Фотажурналістка і адна з арганізатарак конкурсу прэс-фатаграфіі Юлія Дарашкевіч апублікавала на сваім профілі ў «Facebook’у» поўны тэкст экспертызы фотаальбому. 5 красавіка стала вядома, што, паводле КДБ і экспертнай камісіі, альбом утрымлівае «скажоныя, не адпаведныя рэчаіснасці домыслы пра жыццядзейнасць Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай ды іншых сферах».

У лік “абразлівых” фотаздымкаў трапілі не толькі тыя, што ілюструюць грамадска-палітычнае жыццё, але нават спартовыя фота (старонкі 118-126 у фотаальбоме).

У экспертную камісію, якая ацэньвала фотаальбом, увайшлі загадчык кафедры крымінальнага права і крыміналогіі юрфаку ГрДзУ Вадзім Хілюта, загадчыца кафедры замежных моваў ГрДзУ Аксана Шульга і старэйшы выкладчык дызайну факультэту мастацтваў Аляксандр Бондар, а гэтаксама начальнік упраўлення ідэалагічнай працы Гарадзенскага аблвыканкаму Павел Скрабко, які раней шукаў у тэкстах журналіста Анджэя Пачобута паклёп на прэзідэнта і дыскрэдытацыю Беларусі.

У лістападзе мінулага года мытні канфіскавалі 41 асобнік альбома. 17 красавіка ў Ашмянах мае адбыцца суд, які пастановіць далейшы лёс сканфіскаваных асобнікаў.

М.Л., belsat.eu

Фота http://pressphoto.by : Сяргей Гудзілін, Сяргей Грыц, Аляксандр Васюковіч, Віктар Драчоў, Дзмітрый Кляпіцкі, Андрэй Лянкевіч.

Стужка навінаў