Дыверсія на БелМузТВ: кліпы “Ляпісаў” і порна ў эфіры (+рэакцыя інтэрнаўтаў)


Замест музычных кліпаў гледачы БелМузТВ пабачылі на экране парнаграфічнае відэа. Інцыдэнт адбыўся каля 15:45.

Кіраўніцтва каналу не каментуе здарэння. Аднак інтэрнаўты не шкадуюць эпітэтаў, некаторыя запісалі на відэа тое, што паказваў БелМузТВ. Пры гэтым гледачоў здзівіў не толькі факт трансляцыі порна, але і тое, што ў эфір пайшлі кліпы “Ляпіса Трубяцкога”, хоць гурт даўно ўлучаны ў чорны спіс.

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў