Ці ўсё зробленае, каб тэракт у метро не паўтарыўся? Апытанне.


«Хоць яны і ўзмацнілі бяспеку, але на 100 % тут упэўненым быць нельга. Страх застаецца ў душы», – менчукі пра бяспеку у метро праз два гады пасля тэракту.

{movie}Ці ўсё зробленае, каб тэракт у метро не паўтарыўся? Апытанне.|right|10157{/movie}

Выбух у сталічным метро ўнёс жыцці 15 асобаў, дзясяткі былі параненыя. Пасля тэракту праваахоўнікі ўвялі беспрэцэдэнтныя захады бяспекі: першыя месяцы міліцыянты ля турнікетаў літаральна ўва ўсіх правяралі торбы. Праз некаторы час гэтыя правяранні сталі выбарнымі, а ўжо праз год-паўтара – вялікаю рэдкасцю.

Ці ўсё зробленае, каб тэракт у метро не паўтарыўся? Пра гэта журналісты запыталі жыхароў Менску.

«Можна было зрабіць больш. Існуе адмысловае абсталяванне, турнікеты. Чаму б не паставіць – грошы ёсць. Не нашмат стала бяспечней. Усё, што рабілася, – больш для выгляду. Хто хоча – праходзіць, а далей як пашанцуе», – зазначаеь адзін з рэспандэнтаў.

Удзельнікі апытання зазначаюць, што міліцыі ў метро стала больш, аднак не ўсе мяркуюць, што гэта прывяло да рэальнага павышэння ўзроўню бяспекі.

М.Л., паводле БелаПАН.

Стужка навінаў