Беларусь – пірацкая бухта?


Ці беларусы пачнуць калі-небудзь выкарыстоўваць ліцэнзійны «Word» і «Photoshop»? Пакуль што каля 90 % праграмных прадуктаў, якімі карыстаюцца нашыя суайчыннікі – пірацкія. Як беларусы ставяцца да ідэі абмежаваць выкарыстанне пірацкай прадукцыі? Пра гэта журналісты праграмы «Маю права» запыталіся ў мінакоў.

{movie}Беларусь – пірацкая бухта?|right|10153{/movie}

«Уся краіна, усё СНД жыве, карыстаючыся з неліцэнзійнай прадукцыі. Калі купляць – гэта не па кішэні для звычайнага карыстальніка», – лічыць адзін з удзельнікаў апытання.

«Калі толькі ў адукацыйных установах, на прадпрыемствах… Там ліцэнзійнае абсталяванне будзе прасцей распаўсюдзіць. А людзі ўсё роўна будуць пірацтвам займацца і будуць сабе капіяваць праграмнае забеспячэнне», – дадае іншы жыхар Менску.

«Я лічу, што лепш зрабіць так, каб усё было легальнае, каб было немагчыма спампоўваць пірацкі кантэнт», – гаворыць іншы рэспандэнт.

Больш адказаў глядзіце ў апытанні, а працяг тэмы – у адным з сюжэтаў праграмы «Маю права».

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў