Фотафакт: Першая беларускамоўная газета… без карцінак


Газета «Наша Ніва» на знак салідарнасці з фатографамі выйшла з незвычайнаю першаю паласою – без фотаздымкаў ды з назваю «Асцярожна, экстрэмізм!».

5 красавіка стала вядома, што Гарадзенскае абласное ўпраўленне КДБ звярнулася ў суд з патрабаваннем прызнаць экстрэмісцкім змест фотаальбомаў «Прэс-фота Беларусі–2011». Спасылаючыся на даведку ад экспертнай камісіі, КДБ паведамляе, што альбом утрымлівае «скажоныя, не адпаведныя рэчаіснасці домыслы пра жыццядзейнасць Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай ды іншых сферах».

Паводле вынікаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі–2011» Гран-пры атрымаў Сяргей Гудзілін, фотакарэспандэнт «Нашай нівы».

М.Л., belsat.eu

Фота Васіль Пытляк

Стужка навінаў