Алесь Варыкіш: Беларускія прывабы і паралельная рэальнасць


«Той турыстычны патэнцыял, што ёсць у Беларусі, выкарыстоўваецца далёка не ў поўнай меры», – упэўнены кіраўнік фонду «Краіна замкаў». У праграме «Размова Жбанкова» – гутарка пра тое, чым нашая краіна можа прывабіць замежных і беларускіх турыстаў.

{movie}Алесь Варыкіш: Беларускія прывабы і паралельная рэальнасць|right|10129{/movie}

«Мы мусім браць пад увагу розныя групы, розныя інтарэсы. Адная справа – нашыя расейскія суседзі, іншая – палякі, літоўцы, жыхары Заходняй Еўропы, нашыя айчынныя турысты. Для кожнай з гэтай групы ў Беларусі могуць знайсціся знакавыя мясціны ды аб’екты. Гэтак, расейскаму турысту вельмі цікавыя аб’екты, звязаныя з Другою сусветнаю вайною. Для іх знакавае месца – Хатынь, Берасцейская крэпасць. У польскага турыста – іншыя зацікаўленасці: напрыклад, радзіма Міцкевіча ці Касцюшкі. Я сутыкнуўся з такім фактам, што палякі прыязджаюць штогод у жніўні ў вёску Сурканты. Вёска на 5 двароў, але там НКВД расстраляла 50 партызанаў з Арміі Краёвай. І для іх гэта знакавае месца, яны туды прыязджаюць», – зазначае Алесь Варыкіш.

Паводле госця праграмы, для беларусаў важная спадчына Вялікага Княства Літоўскага, адсюль усплёск наведанняў замкаў, старадаўніх святыняў. Цяпер з боку дзяржавы вялікая ўвага надаецца турызму і той гістарычнай спадчыне, што мае для турыстаў, як беларускіх, гэтак і замежных, вялікае значэнне. Аднак адначасова з гэтым маюць месца факты… разбурэння помнікаў архітэктуры. «Гэта нейкая паралельная рэальнасць! Напрыклад, у Лідскім раёне ёсць вёска Голдава, там быў унікальны фальварак – драўляны, з калонамі, вельмі прыгожы, проста неверагодны. У мінулым годзе разабралі! Пытаюся ў адміністрацыі сельсавету: навошта разабралі? Ну, разабралі, не ведаем, чаму», – распавядае госць каналу.

Глядзіце больш – у «Размове Жбанкова»!

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў