АЭС па-стаханаўску


Беларускую атамную станцыю будуюць з апераджэннем графіку на чатыры месяцы. Ці ў Беларусі распачалося нейкае сацыялістычнае спаборніцтва ў хуткасці будавання патэнцыйна небяспечнага аб’екту?



Хоць, магчыма, справа не ў гэтым – можа, гэта планы будовы недакладныя? У «Гарачым каментары» эколаг Юрась Меляшкевіч звярнуў увагу, што калі мінулаю восенню будаўнікі толькі закладалі фундамент, то прычыны поспеху прынамсі незразумелыя.

{movie}Урывак з праграмы “Сальда”|right|10113{/movie}

«Бетон мусіць умацавацца за пэўны час. Калі штосьці, запланаванае на месяц, зрабілі за два тыдні, то значыць – былі парушэнні», – тлумачыў эколаг.

Цікава, што кіраўнікі будаўніцтва станцыі кажуць, што апераджэнне графікаў не азначае, што АЭС здадуць у эксплуатацыю хутчэй.

«Для нас самае галоўнае – увесці станцыю ў эксплуатацыю ў акрэсленыя тэрміны. Што датычыцца гэтага этапу – то бок рыхтавання катлавану, першы бетон і гэтак далей, мы трошкі апераджаем графік», – зазначае прадстаўнік «Росатаму» Аляксандр Мертэн.

Апроч незразумелага поспеху, паўстае пытанне выгоднасці беларускай АЭС. Улады дзяржавы кажуць, што яна зменшыць энергетычную залежнасць нашай краіны ад Расеі. Не зусім зразумела, якім чынам, калі экспарцёрам атамнага паліва будзе менавіта нашая ўсходняя суседка.

Разам з гэтым, набываць паліва ў іншых краінах будзе немагчыма, бо і рэактар у Астравецкай АЭС – расейскі.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў