Вучоны з ЗША запісаў старадаўняе касмічнае рэха Вялікага выбуху


Прафесар універсітэту Вашынгтону Джон Крэймэр узнавіў на аснове рэліктавага мікрахвалевага выпраменьвання ваганні рэчыва ў раннім Сусвеце і ператварыў яго ў гукі.

У якасці зыходных звестак Крэймэр выкарыстаў вынікі вымярэння мікрахвалевага выпраменьвання, атрыманага з тэлескопа Планка. Каб гукі сталі даступныя чалавечаму вуху, атрыманыя ваганні давялося вельмі моцна паскорыць. На запісах чуваць паступовае ўзмацненне нізкіх тонаў. Гэта, паводле Крэймэра, адлюстроўвае пашырэнне ці расцягванне Сусвету. Вынікі працы фізіка адлюстроўваюць ваганні, якія адбываліся з сусветам, калі яго ўзрост складаў усяго ад 380 да 760 тыс. гадоў, цяпер жа Сусвету амаль 13,5 млрд гадоў.{movie}Праграма “Дэвайс” (08.04.2013) |right|10105{/movie}

Ратавальны бранзалет

Шведская праваабарончая арганізацыя «Сівіл Райтс Дэфэндэрз» збіраецца распачаць вытворчасць бранзалетаў для дапамогі праваабаронцам. Фактычна, гэта бяздротавая сістэма сігналізацыі з выкарыстаннем GPS і GSM, якая адразу мае паінфармаваць кампетэнтных асобаў пра затрыманне. Сігнал трывогі ўяўляе з сябе пісьмовае паведамленне, якое дасылаецца паплечнікам, а гэтаксама ў штаб-кватэру арганізацыі. Паведамленне будзе ўтрымліваць інфармацыю пра час і месца затрымання. Сёлета арганізацыя мае намер раздаць каля 30-ці такіх бранзалетаў, аднак пакуль грошы знайшлі толькі на адну прыладу.

Апроч гэтага, у выданні: звышчалавечы слых, «Petman» у гарнітуры, клавіятура «Roli».

Праграма «Дэвайс» выходзіць у панядзелкі ды пятніцы а 19:15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.

К.С., belsat.eu

Стужка навінаў