134-ы дзень пратэстаў: Марш народнага трыбуналу, закрытая мяжа і Воля на волі.


Belsat.eu падводзіць вынікі чарговага дня супрацьстаяння беларускага народу і ўладаў.

Вольга Хіжынкова выйшла на волю! Яна правяла 42 дні за кратамі.

Вольга Хіжынкова.
Фота: instagram.com/volgena

Вольгу Хіжынкову трымалі ў жахлівых умовах. Праваабаронцы выступілі з заклікам даследаваць катаванні ў дачыненні да яе.

За содні да вызвалення Вольгу перавялі з Акрэсціна ў Жодзіна. І выпусцілі яе на тры гадзіны раней, чым чакалі. Усё гэта, відавочна, з адной мэтай – каб яе не сустрэлі ахвочыя беларусы.

З 21 снежня выезд будзе часова прыпынены для грамадзянаў Беларусі і іншаземцаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне ў Беларусі

Гэтае абмежаванне не распаўсюджваецца на:

– тых, хто выязджае ў сувязі з ажыццяўленнем працоўнай дзейнасці альбо для атрымання адукацыі на тэрыторыі замежнай дзяржавы; дазволамі на права выезду з’яўляюцца адпаведныя тыпы віз альбо дакумент, які пацвярджае грамадзянства (падданства) іншай дзяржавы;

– грамадзянаў Беларусі, якія маюць від на жыхарства ці іншы дакумент, які пацвярджае права на пастаяннае пражыванне ў замежнай дзяржаве, – для выезду да месца пастаяннага пражывання.

Пры гэтым выехаць можна толькі раз на 6 месяцаў.



Ініцытыва By_Pol апублікавала спіс людзей, якіх можа праслухоўваць ГУБАЗіК

У спісе амаль 90 імёнаў і нумары тэлефонаў, на якія сілавікі, хутчэй за ўсё, звяртаюць увагу.

Менск і іншыя гарады выйшлі на Марш народнага трыбуналу

Марш Народнага трыбуналу ў Менску \ belsat

Ужо традыцыйна людзі не збіраліся ў агульную калону, а шпацыравалі па дварах і вуліцах каля сваіх дамоў.

Маршаравалі не толькі ў Менску.

На 23:00 праваабаронцам вядома пра 151 затрыманага сёння чалавека ў розных гарадах краіны.

Але людзі працягваюць выходзіць і ноччу.

belsat.eu

Стужка навінаў