У Сілічы прыехаў містэр Лэдзі Гага, Асемяняльнік і Конь-у-спінжаку


У гарналыжным цэнтры “Сілічы” прайшло закрыццё зімовага сезону “па-каліфарнійску”.

Шосты год запар аматары экстрыму прыязджаюць у Сілічы, каб падарыць гледачам масу эмоцыяў і адрэналіну вар’яцкімі скачкамі, неверагоднымі акрабатычнымі элементамі, ашаламляльнымі строямі ды, вядома, феерычнымі прызямленнямі ў адкрыты басейн. Сярод экстрэмалаў былі Конь-у-спінжаку, Піраты, Асемяняльнік, містэр Лэдзі Гага, Даішнік, Чаўночнік, Чалавек-вавёрка, Хатняя-гаспадыня-з-качалкаю, Блазан, Шкілет і мноства іншых яркіх персанажаў. Кожны з іх дэталёва прадумваў свой строй для захаплення гледачоў ды імкнуўся як мага больш эфектна скокнуць у басейн.

{movie}Жартаўлівыя скокі ў ваду ў Сілічах|right|10081{/movie}

Акрамя асноўнага спаборніцтва госці мерапрыемства змаглі ацаніць выступы найлепшых прадстаўнікоў BMX, фрысбістаў, танцораў і дрыфтараў Менску.

М.Я., belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў