Як сучасныя менчукі гукаюць вясну?


Гэй, вясна, прыходзь! Пастаўлю табе бутэльку каньяку, прапаноўвае маладзён.

Вясна сёлета моцна затрымалася. Карэспандэнты БелаПАНу вырашылі звярнуцца да менчукоў з просьбаю зрабіць хоць што-небудзь, каб вясна прыйшла хутчэй.

{movie}Апытанне: Як сучасныя менчукі гукаюць вясну? |right|10077{/movie}

“Вясна, прыйдзі да нас хутчэй!” – гукалі прамерзлыя мінакі. Здымачная група сустрэла кампанію маладых удзельнікаў КВЗ з Сібіры. Яны таксама вельмі стаміліся ад холаду і хорам прасілі: “Вясна, ты калі ў Беларусь прыйдзеш, і ў Кемерава заходзь. Прывітанне табе, вясна! Дзе ты там жывеш, у Лапландыі?!

Іншыя ж стараліся спакусіць вясну на хутчэйшае прыйсце ў Беларусь алкаголем і усмешкамі. Яшчэ некаторыя спрабавалі філасофстваваць і шукалі вясну ў сваіх блізкіх: “Трэба перш за ўсё вясну шукаць у душы ды ў іншых, асабліва ў тых, хто нам не падабаецца”.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў