Магілёўскай моладзі паказалі ўсе таямніцы лепкі


Мастак Валерый Калтыгін правёў майстар-клас у лепцы ў Магілёве. Аўдыторыя, якая сабралася, каб паляпіць і паслухаць таямніцы майстэрства з вуснаў Калтыгіна, – у асноўным моладзь. Паводле Калтыгіна, тое, што атрымаецца ў выніку, разумееш, калі прыходзіць безліч новых ідэяў.

{movie}Агляд падзеяў культуры (05.04.2013)|right|10063{/movie}

«Вось цяпер ёсць яшчэ магчымасць тут дадаць яблычак, – лепіць і прыгаворвае майстар. – Уцісну яго, напэўна, сюды».

У выніку ў мастака атрымалася «Гарбата на траіх».

«Бачыце, вось там варона, нехта накшталт мяне, і нейкая маладая асоба. Мужчына ці жанчына – невядома. А тут – імбрык і філіжанка», – паказвае і распавядае творца.

Маленькі Ілля ў кераміцы сябе паспрабаваў упершыню. Магчыма, цяпер захочацца займацца гэтым надалей. Як захацелася шмат каму з вучняў мастака. У суседстве з майстар-класам у Музеі Масленікава можна паглядзець і іхныя працы, і творы Калтыгіна. Мастак кажа, што ў ягоных працах шмат смеху ды іроніі – тут і габрэйскі гумар, і вясёлы погляд на славянскую міфалогію.

Іншыя тэмы: рыхтаванне гурта «Akute» да турнэ па Беларусі, аўтограф-сесія культуролага Максіма Жбанкова, 50-годдзе аргана Белдзяржфілармоніі.

А.Д., belsat.eu

Стужка навінаў